У складзе беларускай дэлегацыі былі генеральны дырэктар «Белтрансгазу» Зміцер Казакоў, яго намеснік Вінерый Валчуга, а таксама начальнік аддзела эканамічнага аналізу, прагнозу і распрацоўкі эканамічных нормаў Юрый Ляшэнка. Між тым ні ў «Белтрансгазе», ні ў «Газпраме» не сталі даваць каментарыяў на гэты конт.
Неафіцыйныя крыніцы паведамляюць, што беларускі бок прапануе змяніць умовы аплаты за пастаўлены з Расіі газ. Паведамляецца таксама, што расійскі бок у сваю чаргу мае намер павысіць у верасні цэны на газ для Беларусі да сусветнага ўзроўню — 280 долараў за тысячу кубаметраў.
Сёлета у першым паўгоддзі наша краіна аплачвала толькі 55% кантрактнай цаны і перайшла на поўную аплату — 100 долараў за тыясчу кубоў — толькі ад першага ліпеня. Нягледзячы на гэта ўжо ў траўні доўг перад «Газпрамам» дасягнуў 400 мільёнаў долараў. Варта зазначыць, што ўжо амаль два месяцы Беларусь намагаецца атрымаць расійскі крэдыт у паўтара мільярда долараў, каб сплаціць даўгі.





