Еўрарадыё апублікавала творы пераможцаў дзіцячага літаратурнага конкурса. Першае месца, нагадаем, падзялілі Дар’я і Настасся Лукашэнка.

Казка Настассі Лукашэнкі.

Казка Настассі Лукашэнкі.

Казка Дар'і Лукашэнкі.

Казка Дар'і Лукашэнкі.

Казка Алеся Клікунова.

Казка Алеся Клікунова.

«Аднойчы ў навагоднюю ноч я прачнулася і падбегла да вакна. Мяне ўразіла нешта незвычайнае: быццам прыгожы белы аднарог чакае мяне і ўсміхаецца», — пачынае казку васьмігадовая Дар’я Лукашэнка.

Журы паставіла Дар’і васьмёрку.

«І раптам я ўбачыла пад елкай маленькага белага аднарога. Я радасна абняла яго, а ён быццам усміхнуўся і падміргнуў мне правым вокам», — заканчвае сваю казку Дар’я.

У літаратурным конкурсе «Гуляй, зіма, твая часіна!.." яна падзяляе першае месца з сястрой — Настассяй Лукашэнка. Іх працы сталі лепшымі ў катэгорыі «Творчыя работы малодшых школьнікаў». Настасся напісала на дзевяць.

Пачаткі у казак падобныя.

«Аднойчы зімовай раніцай я стаяла каля акна і глядзела, як падае снег. Снег падаў проста на снегавіка, якога мы з сястрой зляпілі напярэдадні. Раптам мне здалося, што ў снегавіка з’явіліся вочкі», — піша ў сваёй казцы Настасся Лукашэнка.

«Мама, вядома, вырашыла, што мне ўсё здалося. Але мая сястра зразумела, што са мной сапраўды адбыўся цуд і з тых часоў марыць сустрэць чароўнага снегавіка», — заканчваецца казка.

Другое месца заняў вучань другога класа Алесь Клікуноў. Яго твор больш драматычны.

«Была зіма. Па лесе ішоў сабака. Ён быў стары, і яго выгналі з хаты. Раптам сабака ўбачыў хатку. Гэта была хатка Дзеда Мароза», — піша хлопец.

Напрыканцы казкі школьнік узгадвае памочнікаў Дзеда Мароза: «Курачка дапамагала Дзеду Марозу збіраць падарункі. Сваёй дзюбай яна брала цукеркі і складвала іх у святочныя пакецікі. А конь у навагоднюю ноч развозіў Дзеда Мароза і падарункі. Вось такія добрыя памочнікі ёсць у Дзеда Мароза!».

Журы конкурсу ўзначальваў дзіцячы пісьменнік Уладзімір Ліпскі, галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка». Старшыня журы не баіцца, што за ўзнагароджанне ўнучак Лукашэнкі яго абвінавацяць у ліслівасці да ўлады.

«Калі ласка! Хай пішуць што хочуць. Гэта сапраўды выдатныя казачкі, выдатныя сачыненні. І я асабіста ўнёс такую прапанову».

І падкрэслівае, што ўнучкі кіраўніка краіны пісалі па-беларуску. А творы падавалі пад уласнымі імёнамі.

«Пад уласнымі імёнамі. Мне падалі гэта — і я выказаў свае думкі. .Па-беларуску. Адной восем гадоў, другой — дзевяць. Вучыцца ў гімназіі. Выдатна!

Каб усе дзеці нашы так сачынялі, пісалі…»

Усіх пераможцаў конкурса будуць віншаваць 18 студзеня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. На цырымонію прыйдзе малодшы сын паэта Міхась Міцкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?