Мінскі гурт Recha зняў дакументальны фільм пра сябе — стужка «Лета 12» складаецца з відэазапісаў, якія гурт сістэматычна вёў падчас гастроляў: такое сабе роўд-муві для аматараў адной з асноўных беларускамоўных каманд «другой хвалі». З фільма вынікае, што жылося «рэхаўцам» весела, глядзіцца фільм лёгка, хоць тэлевізараў з вокнаў гатэля ніхто не выкідае.

Беларускія музыкі рэдка радуюць нас дакументальнымі фільмамі пра сябе — а дарма, жанр цікавы.

У дадатак да фільма гурт прапануе гледачам новы кліп на песню «Няма Беларусі», ужо не першы за апошні час. Андрусь Такінданг і кампанія палюбілі здымацца на відэа, прычым кліпы ў іх выходзяць якасныя.

Калі вы, прагледзеўшы фільм і ацаніўшы новы кліп, захочаце паслухаць Recha жыўцом, дык гэта без праблем можна зрабіць 27 студзеня ў мінскім клубе «Графіці» (зав. Калініна, 16).
Там гурт заадно адзначыць перамогу войска ВКЛ на чале з Канстанцінам Астрожскім над татарамі.
Любы, хто прыйдзе ў касцюме Канстанціна Астрожскага, трапіць на канцэрт бясплатна.

Цана квіткоў — 50 000 рублёў загадзя і 70 000 у дзень канцэрта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?