Былога віцэ-міністра замежных спраў Літвы Эвалдаса Ігнатавічуса прапануюць прызначыць на пасаду кіраўніка пасольства Літвы ў Беларусі.

У сераду яго кандыдатуру ўхваліў парламенцкі Камітэт па замежных справах (КЗС).

Цяпер абавязкі часовага паверанага ў справах амбасады ў Мінску займае Ёнас Даніляўcкас.

Пасада пасла застаецца свабоднай з пачатку снежня, калі прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце адклікала з гэтай пасады Лінаса Лінкявічуса. Ён прызначаны міністрам замежных спраў.

Ігнатавічус працуе ў МЗС з 1991 года. Раней ён быў дарадцам пасла ў Польшчы, загадчыкам аддзела МЗС па справах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, генеральным консулам у Калінінградскай вобласці, паслом у Германіі.

Віцэ-міністрам ён быў двойчы — у 2001–2002 і 2009–2012 гадах, а таксама быў дзяржаўным сакратаром, сакратаром МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?