Гэта адбылося сёння ў цэнтры расійскай сталіцы, а 13:30 па беларускім часе. Аслан Усаян (сапраўднае імя) выходзіў з рэстарана «Карэтны двор», што на Паварскай вуліцы, калі па ім пачалася страляніна з снайперскай вінтоўкі.
Дзеда Хасана даставілі ў рэанімацыю, дзе ён і памёр.

Аслану Усаяну было 75 гадоў, ён нарадзіўся ў Тбілісі. Па нацыянальнасці — курд-езід. Расійскія СМІ называлі яго найбуйнейшым у краіне «злодзеем у законе».

Усаян упершыню быў асуджаны ў 19 гадоў за супраціў работнікам міліцыі. Падчас трэцяга турэмнага тэрміну быў «каранаваны» ў «зладзеі ў законе».

На постсавецкай тэрыторыі ў крымінальных колах найбольш моцнымі з’яўляюцца кланы Дзеда Хасана і Таро (Тарыэл Аніані), якія варагавалі паміж сабой.
Вядома, што сёлета Усаян «каранаваў» беларуса Аляксандра Кушнерава (мянушкі — Саша Беларус, Кушнер), які ў лістападзе 2012 быў дэпартаваны з Расіі за злачынствы, здзейсненыя на тэрыторыі Беларусі, і перададзены супрацоўнікам МУС РБ.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?