Фота Сяргея Гудзіліна.
31 студзеня апошні працоўны дзень у кавярні
Уладальнік Аляксандр Міхнюк кажа: «Гэта ж не маё памяшканне. Змяніўся ўласнік. А новая мятла
Відаць, самі пабачылі, што на гэтым месцы можна нейкія справы весці. Ніякай палітыкі тут няма».
Ці прыносіла кавярня прыбытак, пытаюся ў Аляксандра Міхнюка: «Прыносіла нешта, але не нашмат вышэй, чым сярэднія заробкі па Мінску. Сказаць, што я вельмі задаволены, то не. Хочацца большага «двіжняка», каб пасядзець можна было. Ды і нейкія бытавыя пытанні, як адсутнасць вады, чысціню было цяжка падтрымліваць, хоць дзяўчаты вельмі стараліся».
Аляксандр Міхнюк кажа, што «ёсць куды пашырацца. Зробім новае, каб больш зарабіць». Праўда, не ўдакладняе, што стаіць за гэтымі планамі.
«Гэта будзе ў сферы не вельмі пашыранай у Беларусі. Адно скажу, што будзе не ў Мінску.Дзе? Месца вядомае, шмат хто там бывае. Прыходзьце 31 студзеня ў «





