Каб высветліць, як беларусы рэагуюць на сучаснае мастацтва і ці рэагуюць увогуле, мы зазірнулі ў кнігі водгукаў любімага гета айчыннага сучарту — галерэі «Ў». Для аналізу абралі чатыры паспяховыя і супярэчлівыя выставы, якія закранаюць тэмы гвалту, фемінізму, эскапізму ды іншых ізмаў. Вынікі нашых фундаментальных даследаванняў ды інтэлектуальнай працы глядзі ніжэй. І памятай: «God Bless your modern shit!»

Персанальная выстава «Як у жахлівай казцы»

Мастак: А.Р.Ч. Дата: 8–28 кастрычніка 2011 года

Пра што: Кроў, секс, нябожчыкі, маньякі і пекла на Зямлі — асноўныя тэмы палотнаў А.Р.Ч. Усяго гэтага больш чым дастаткова ў першай персанальнай выставе мастака, якую галерэя замуціла на свой дзень народзінаў. А.Р.Ч. – гэта псеўданім, складзены з ініцыялаў Андрэя Раманавіча Чыкацілы, вядомага савецкага серыйнага маньяка. Вобраз «растоўскага патрашыцеля» рамантычнай ружовай ніткай уецца праз усю выставу, адбіваючыся ў партрэтах яго ахвяраў і раствараючыся ў працах, прысвечаных іншым савецкім маньякам. Калі б выстава А.Р.Ч. была фільмам, у ЗША б яна дакладна атрымала рэйтынг NC-17.

Працяг чытайце тут
.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?