PDF-копіі падручнікаў змешчаныя на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі, а таксама на партале Міністэрства адукацыі. Як адзначыў Сяргей Маскевіч,

школьнік, гімназіст можа бясплатна спампаваць падручнік на кампутар, планшэт, тэлефон і выкарыстоўваць у любы час -- як на ўроку, так і дома.
Гэта дасць магчымасць навучэнцам, якія, напрыклад, маюць праблемы са здароўем, не насіць цяжкія партфелі.
У адкрытым доступе прадстаўлены толькі тыя падручнікі, аўтары якіх далі дазвол на апублікаванне ў інтэрнэце.
"У навучальным працэсе выкарыстоўваецца каля 150 падручнікаў, пакуль што каля 50 аўтараў падпісалі адпаведныя дакументы. Мы не плануем фарсіраваць гэты працэс, але працуем над тым, каб у бліжэйшы год вырашыць праблему", - адзначыў ён.

Таксама Сяргей Маскевіч распавёў, што ў планах міністэрства - да канца 2013-2014 навучальнага года распрацаваць адзіную электронную бібліятэку вучэбнай літаратуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?