Ён атрымаў цяжкую траўму галавы падчас бойкі ў кальяннай «Шацёр», якая адбылася ў ноч з 6 на 7 студзеня. Яшчэ адзін пацярпелы знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане.

У арганізацыі канфліктнай сітуацыі падазраюцца шэсць чалавек, чатыры з якіх змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання, а яшчэ двое абвешчаны ў вышук.
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па артыкуле «хуліганства», які ў хуткім часе можа быць перакваліфікаваны ў артыкул «забойства».

Нагадаем, у Пінску ў ноч на праваслаўнае Раство адбылася масавая бойка, у выніку якой дзевяць чалавек трапілі ў лякарню

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?