Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч зноў падкрэсліў, што Бялград ніколі не прызнае незалежнасць Косава, нават калі ад гэтага будзе залежаць яе ўваходжанне ў Еўрасаюз.

Нікаліч заявіў, што Косава павінна пакінуць усякую надзею на атрыманне крэсла ў ААН. Сербія лічыць яе мяцежнай правінцыяй, сказаў ён

Заява прэзідэнта кантрастуе на фоне таго, што прэм’ер-міністр Сербіі Івіца Дашыч праявіў больш прагматычны падыход да Косава. У кастрычніку 2012 года ён сустрэўся з прэм’ер-міністрам Косава Хашымам Тачы.

Незалежны статус Косава, якое абвясціла незалежнасць у 2008 г., прызнаны 90 краінамі, у тым ліку 22 з 27 чальцамі ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?