Такі адказ дала Землеўпарадкавальная служба Мінаблвыканкама на запыт грамадскай актывісткі Ганны Шапуцькі наконт парушэння ахоўнай зоны Курапатаў.

У адказе вядзецца гаворка пра «4 жылыя дамы ў ахоўнай зоне гісторыка-культурнай каштоўнасці», будаўніцтва якіх «спынена».
Пры гэтым пра галоўны будынак так званага «Бульбаш-хола» гаворыцца толькі ўскосна — што будзе дадаткова «ўстанаўлівацца зона рэгуляванай забудовы». Адначасова не паведамляецца, ці будуць зруйнаваныя тыя самыя чатыры дамы, якія парушылі ахоўную зону.

Таксама ў адказе нагадваецца, што 27 лістапада 2012 года Генпракуратура ўнесла прадстаўленне на адрас Мінаблвыканкама «Аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб ахове гісторыка культурнай каштоўнасці, прычын і ўмоваў, якія ім спрыяюць».

«Распрацоўка дэталёвага планавання тэрыторыі», пра якую пішуць чыноўнікі Мінаблвыканкам, можа азначаць як фіксацыю цяперашняй ахоўнай зоны (якую парушылі забудоўнікі «Бульбаш-хола»), так і яе змяншэнне. У апошнім выпадку ўсе цяперашнія пабудовы застануцца на сваім месцы. Калі ж ахоўная зона павялічыцца (што малаверагодна), «Бульбаш-хол» можа быць зруйнаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?