паведамляе радыё «Голас Амерыкі».

Старшы суддзя Федэральнага раённага суда ЗША ў Вашынгтоне Ройс Ламберт вынес адпаведную пастанову ў сераду, праз тыдзень пасля слухання справы. Рашэнне было прынятае, нягледзячы на пярэчанне міністэрства юстыцыі ЗША, якое палічыла, што санкцыі супраць Масквы не дапамогуць вырашыць спрэчку.

Ламберт раней пастанавіў, што манускрыпты незаконна знаходзяцца ва ўласнасці Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі і Расійскага дзяржаўнага ваеннага архіва.

У 2010 годзе гэты ж суддзя распарадзіўся, каб кнігі і рукапісы былі перададзеныя ў пасольства ЗША ў Маскве ці непасрэдна прадстаўнікам арганізацыі Хабад-Любавіч. Расія тады адмовілася выканаць гэтую пастанову.

У цэнтры шматгадовай цяжбы лёс так званай бібліятэкі Шнеерсона — зборы гістарычных дакументаў, які належаў любавіцкаму рабіну Іосіфу Іцхаку Шнеерсону. Масква прэтэнзіі адмаўляе, указваючы, што матэрыялы знаходзіліся на тэрыторыі Расіі з самага пачатку, і настойваючы на тым, што законных падставаў для іх перадачы ў ЗША няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0