Аляксандар Салжаніцын

Рускі грамадскі фонд Аляксандра Салжаніцына (Масква) прапануе матэрыяльную дапамогу ахвярам сталінскіх рэпрэсій, якія жывуць у Беларусі. Пра гэта БелаПАН паведаміла старшыня грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя ахвяраў палітычных рэпрэсій» Зінаіда Тарасевіч.

Паводле яе слоў, у Беларусі прыблізна 90 чалавек атрымліваюць пастаянныя выплаты з фонду Салжаніцына. «Яго праўленне прапануе тым былым палітзняволеным, хто не ведае аб існаванні фонду, звярнуцца ў яго маскоўскае прадстаўніцтва па адрасе: 103009, Расія, Масква, вуліца Цвярская, дом 12, пабудова 8, кватэра 169; тэлефон 8‑107‑495‑629‑86‑39», — сказала З.Тарасевіч. Паводле яе слоў, у праўленне фонду могуць звяртацца як рэабілітаваныя, гэтак і нерэабілітаваныя ахвяры сталінізму.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры А.Салжаніцын заснаваў фонд у 1974 годзе адразу пасля выгнання з СССР. Фонд аказвае сістэматычную дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсій, а таксама фінансуе праекты, звязаныя з захаваннем рускай культуры. Улады Масквы перадалі фонду ў бязвыплатнае карыстанне памяшканне плошчай 107,3 кв. м па вуліцы Цвярской.

Марат Гаравы, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0