Агім Чэку

Прэм’ер‑міністар Косава Агім Чэку заявіў, што край павінен у аднабаковым парадку абвесьціць пра незалежнасьць ад Сэрбіі 28 лістапада.

Паводле Чэку, ААН пацярпела паразу ў вырашэньні лёсу Косава.

Сёньня Савет бясьпекі ААН павінен разгледзіць чарговы праект рэзалюцыі аб статусе Косава. Расея пагражае накласьці вета на рэзалюцыю, калі ў ёй ня будзе ўлічана думка Бялграда.

28 лістапада — Дзень незалежнасьці Альбаніі. Звычайна яго сьвяткуе насельніцтва Косава, якое складае 90 адсоткаў.

gazeta.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0