Так, зменены тэрмін дзеяння разавых праязных дакументаў на цягнікі з ненумераванымі месцамі (гарадскіх і рэгіянальных ліній
Гэтыя квіткі з гэтага года сапраўдныя да двух гадзін наступных сутак згаданай у ім даты здзяйснення паездкі.За гэты перыяд праязны дакумент у абодва бакі дае права здзейсніць адну паездку туды і адну паездку назад ва ўказаным у білеце маршруце. Раней тэрмін дзеяння зваротных квіткоў складаў фактычна 2 сутак.
Акрамя таго, устаноўлены асобны парадак праезду і афармлення праязных дакументаў на цягнікі гарадскіх ліній.
Вызначана, што яны афармляюцца толькі ў білетных касах, размешчаных па маршруце руху дадзеных цягнікоў. Уведзены новы від абанементнага білета «гарадскія лініі», які выдаецца на дэкаду, месяц, два месяцы, на тэрмін да аднаго года. За дэкадны абанементны білет «гарадскія лініі» бярэцца плата з разліку 8 паездак «туды» і 8 паездак «назад», месячны — 22 паездкі «туды» і 22 паездкі «назад». Пры гэтым пасажыр мае права праязджаць па дадзеным абанементным квітку без абмежавання колькасці паездак у перыяд тэрміну дзеяння, у тым ліку і ў цягніках рэгіянальных ліній
Неабходна адзначыць, што пастановай Мінэканомікі № 90 не прадугледжаны зніжкі для бацькоў з дзецьмі, а таксама для арганізаваных груп навучэнцаў, якія раней даваліся пры праездзе па тэрыторыі краіны з 1 кастрычніка па 30 красавіка.Звязана гэта з стратнасцю перавозак пасажыраў у межах тэрыторыі Беларусі.
Забараняецца курэнне ва ўсіх цягніках, акрамя цягнікоў міжнародных зносін.