На мяжы сталічных мікрараёнаў Малінаўка і Паўднёвы Захад сёння адкрываецца новая крама «Віталюр». Урачыстая цырымонія, як аказалася, была запланаваная на 12.00, але першыя пакупнікі, не ведаючы гэтага, сабраліся ўжо а 9-й.

«Разыходзьцеся», — раілі ахоўнікі. «А мне што рабіць? Я сюды з Зялёнага Лугу прыехала!» — лямантавала пенсіянерка.
Толькі на дарогу яна патраціла каля 50 хвілін.
«Мы рассылалі смс-кі, што адкрыццё а 12-й», —
настойвалі ахоўнікі.

Cупермаркет знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Рафіева і Бялецкага. Агульная плошча гандлёвага цэнтру складае 5700 квадратных метраў, аднак сам прадуктовы «Віталюр» займае каля чвэрці гэтай плошчы. Затое на другім паверсе адкрылася першае сямейнае кафэ сеткі Greenki. Апроч яго, там будуць крама «Буслік», ювелірны салон, аптэка (звычайная і ветэрынарная), хімчыстка, салон мабільнай сувязі Velcom. Перад «Віталюрам» знаходзіцца паркоўка на 150 аўто.

Да нядаўняга часу ў квартале Рафіева-Бялецкага сеткавых крамаў не было, таму недахопу пакупнікоў не будзе. Разам з тым

літаральна ў прыпынку ад новага «Віталюра» працуе рынак Maximus, на месцы якога меўся адкрыцца супермаркет «Еўраопт»,
непадалёку знаходзіцца і гіпермаркет «Гіпа»

***

«Віталюр» — сетка з 27 крамаў. Па адным працуе ў Бабруйску, Барысаве і Лідзе. Астатнія знаходзяцца ў Мінску.

Уласнік, выпускнік універсітэта фізкультуры Аляксандр Яцук, пачынаў з некалькіх павільёнаў з рыбай. Патрохі бізнэс разрастаўся. У сярэдзіне 2000-х ён ледзь не быў знішчаны: Яцук задраўся з кіраўніцай справамі прэзідэнта Галінай Жураўковай за прыбытковы рынак рыбы. Уласніка «Віталюра» вінавацілі ў нясплаце мытаў — ён нібыта загадаў аформіць 60 тысяч тон курынага філе як курыныя грудкі.

У выніку Яцук, які правёў у СІЗА год, быў асуджаны на 1 год і 10 месяцаў абмежавання волі. З улікам амністыі быў вызвалены ў зале суда. Яго прысуд быў названы праваабаронцамі парушэннем правоў чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?