РУП «Белтэлекам» з 18 студзеня павысіў кошт паслуг прадастаўлення доступу ў Інтэрнэт (byfly) і інтэрактыўнага тэлебачання (Zala).

Цэны на паслугі інтэрнэт-доступу, як адзначылі ў кампаніі, павялічыліся ў сярэднім на 9,7%. Аднак на некаторых папулярных тарыфных планах яны павялічыліся больш як на 20%. Інтэрактыўнае тэлебачанне падаражэла ў сярэднім на 10%. Акрамя таго, у сярэднім на 10% павысіліся расцэнкі на званкі з гарадскіх тэлефонаў на нумары абанентаў сотавых аператараў.

Таксама падаражэлі дадатковыя паслугі мясцовай тэлефоннай сувязі, даведачна-інфармацыйныя паслугі, некаторыя паслугі хостынгу, што прадастаўляюцца Цэнтрам апрацоўкі даных РУП «Белтэлекам».

Павышэнне тарыфаў нацыянальны аператар электрасувязі растлумачыў неабходнасцю мадэрнізацыі сеткі, набыцця сучаснага абсталявання, распрацоўкі найноўшых тэхнічных рашэнняў, што неабходна для далейшага развіцця тэлекамунікацыйных тэхналогій і забеспячэння высокай якасці паслуг.

У студзені РУП «Белтэлекам» павышаў ужо тарыфы.
З 1 студзеня ўступілі ў сілу змяненні і дапаўненні ў Падатковы кодэкс Беларусі, якія былі прыняты 26 кастрычніка 2012 года. Паслугі сувязі, якія аказваюцца фізічным асобам, сталі абкладацца падаткам на дабаўленую вартасць. У сувязі з гэтым кампанія павысіла на 20% кошт паслуг сувязі для фізічных асоб.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?