Паштовая картка з маркай «175 гадоў з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага» з’явіцца 28 студзеня — пра гэта інфармуе сайт «Белпошты».

На марцы — партрэт Каліноўскага на фоне газет «Мужыцкая праўда», на паштоўцы — выступ Каліноўскага перад сялянамі.

Гістарычная даведка ад «Белпошты» (па-расейску) сведчыць: «Кастусь Каліноўскі (Вікенці Канстанцін Сямёнавіч Каліноўскі, 02.02.1838, в. Мастаўляны Гродзенскага павета, цяпер Падляскае ваяв. Польшчы — 22.03.1864) рэвалюцянер-дэмакрат, публіцыст, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гг. На тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы.

У 1862—1863 гг. К. Каліноўскі разам з аднадумцамі кіраваў выданнем і распасюдам нелегальнай рэвалюцыйнай газеты на беларускай мове «Мужыцкая праўда».

Мастак картки Мікалай Рыжы. Яе гашэнне адбудзецца 2 лютага на паштамце Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?