«Само «Усходняе партнёрства» створана для таго, каб супрацоўнічалі ўрады, аднак на сустрэчу не будуць запрашацца людзі, на якіх распаўсюджваюцца абмежаванні», — адказала дарадца прэзідэнта Літвы па замежных справах Ёвіта Нелюпшэне 18 студзеня на пытанне журналістаў, ці запросяць на саміт прадстаўнікоў Беларусі.
Саміт ініцыятывы «Усходняе партнёрства» пройдзе ў лістападзе 2013 года ў Вільні, падчас старшынства Літвы ў ЕС, нагадвае літоўскі партал Дэльфі.
Зняццё візавых абмежаванняў Еўрасаюз абумоўлівае паляпшэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.