Агульная сума валютных забавязанняў, якія дзяржава павінна будзе выплаціць у 2013-м, складае $4,343 мільярда. Гэта, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс», вынікае са справаздачнасці Нацыянальнага банка па валютнай ліквіднасці краіны на 1 студзеня 2013 года.

Летась аб’ём валютных забавязанняў дзяржавы складаў $1,85 мільярда. Чыстыя выдаткі валютных актываў у 2013 годзе вырастуць у 2,3 разу проці 2012 года.

Гаворка ідзе пра забавязанні дзяржавы, а не суб’ектаў гаспадарання. Каб выплаціць такую істотную суму, урад, імаверна, будзе вымушаны пайсці на прыватызацыю дзяржаўных актываў. Атрыманне крэдыту МВФ у сённяшняй сітуацыі малаімавернае, як і рэструктурызацыя істотнай часткі выплат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?