Ноччу ў паўднёвых і цэнтральных раёнах, а днём — у многіх раёнах краіны будзе ісці снег. Ноччу па паўднёвым усходзе — мокры снег, месцамі галалёд.
На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-ўсходні, паўночны слабы да ўмеранага.

Тэмпература паветра ўначы складзе 11–17 градусаў марозу, па поўначы пры праясненнях — да мінус 20–22 градусаў.

Днём чакаецца ад 8 да 14 градусаў са знакам мінус.
Па паўднёвым усходзе Беларусі ўначы тэмпература будзе мінус 6–10 градусаў, днём — 2–7 градусаў ніжэй за нуль.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?