Мінск, 20 студзеня. Максім Мірны (7-е месца ў парным рэйтынгу) і Лізэль Хубер (8) выйшлі ў другі круг змешанага разраду на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе.

20 студзеня "пасеяны" пад чацвёртым нумарам беларуска-амерыканскі дуэт з лікам 6:3, 6:2 выйграў у Кары Блэк з Зімбабве (192) і Пола Хэнлі з Аўстраліі (35). Наступнымі сапернікамі Мірнага і Хубер будуць іспанцы Нурыя Льягастэра Вівес (10) і Давід Марэра (22).

Напярэдадні Мірны і румын Хорыа Тэкаў прайгралі ў другім крузе (1/16 фіналу) мужчынскага парнага разраду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?