З 22 студзеня ў маршруце аўтобуса № 88С пры руху ў напрамку канцавога пункта «Ландэра» з’явіцца прыпынак «А/с «Аўтазаводская», паведамляе КУП «Мінсктранс».

З 1 лютага новы прыпынак «Казіміраўская, 21» з’явіцца на аўтобусных маршрутах № 41 і 159.

У сувязі з немагчымасцю бяспечнага развароту для аўтобуса № 312 на прыпыначным пункце «Магазін» з 22 студзеня яму будзе прадоўжана траса руху ў аграгарадок Гатава па вуліцы Металургічнай да разваротнага кальца з прыпынкамі «Школа» і «Гатава».

З 1 лютага рух прыгарадных аўтобусаў № 219, 219А, 225, 227, 419 і 420 ад прыпынку «Вул. Чыгладзэ» ў напрамку ДС «Адоеўскага» будзе арганізаваны па праспекце Пушкіна і вуліцы Адоеўскага з выкананнем прыпынку ў раёне станцыі метро «Пушкінская». На маршрутах аўтобусаў № 219Д і 420Д прыпынак «Белдзяржмузтэатр» будзе перайменаваны ў «Музычны тэатр».

З 5 лютага ў сувязі з нязначным пасажырапатокам і аднабаковай загрузкай закрываецца рух аўтобусаў па маршрутах Мінск — Вяркалы (на рэйсы: з Мінска — ад аўтавакзала «Усходні» ў 15.10 і 17.40, ад аўтавакзала «Цэнтральны» ў 15.30 па нядзелях і 18.00 па пятніцах; з Вяркал — у 17.30 і 20.00) і Мінск — Ілава (на рэйсы: з Мінска — ад аўтавакзала «Усходні» ў 12.10 і 16.20, ад аўтавакзала «Маскоўскі» ў 12.40 па нядзелях і ў 16.50 па пятніцах; з Ілава — у 16.30 і 20.20).

З 19 студзеня аднаўляецца рух аўтобусаў на ўчастку Івянец — Старынкі па маршрутах Мінск — Куль і Мінск — Літва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?