«Тролінг — злобнае зубаскальства, найчасцей ананімнае і ў інтэрнэце. У глабальнай павуціне гэта прабачаецца, але для перыядычнага друку гэта не проста благі тон, а — непрафесіяналізм у чыстым выглядзе», пачаўся сюжэт у нядзельнай «Панараме», прысвечаны выкрывальніцтву «Нашай Нівы». Чыесьці рукі прагарталі свежы нумар газеты, пасля чаго голас БТ-шнага прапагандыста Андрэя Крывашэева (дарэчы, сюжэт застаўся нібыта ананімным) пракаментаваў пытанне Аксаны Рудовіч Аляксандру Лукашэнку: «Вось прыклад дамскага тролінгу — бессэнсоўнага і бязлітаснага».

«Правінілася» яна тым, што не дазволіла перавесці адказ на пытанне пра лёс палітвязняў у іншы бок.

«Няздольнасць весці дыялог і пазёрства — гэта што, маніпуляванне інтарэсаў чытачоў ці жаданне пакрасавацца на камеры?» — па-папулісцку спытаў у аўдыторыі Крывашэеў.

У якасці эксперта выступілі Генадзь Давыдзька і Павел Якубовіч, якія скаціліся да непрыхаванага хамства ў бок журналісткі.

«Запрашэнне на дыялог з прэзідэнтам стала выклікам і шансам выйсці з павуціння самаізаляцыі і шчыра пагаварыць пра тое, што хвалюе краіну, а не сеткавых троляў і спонсараў. На жаль, шанец страчаны», — падсумаваў Андрэй Крывашэеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0