Аляксандр Лукашэнка прызначыў Віктара Шэймана кіраўніком спраў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яго ад пасады памочніка прэзідэнта Беларусі па асаблівых даручэннях.

8 студзеня 2013 года Віктар Шэйман Быў прызначаны памочнікам прэзідэнта Беларусі па асаблівых даручэннях.

***

    Віктар Уладзіміравіч Шэйман нарадзіўся ў 1958 г. у в. Салтанішкі Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл. Скончыў Благавешчанскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча і Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1975—1992 гг. служыў ва Узброеных Сілах на пасадах каманднага, палітычнага, камандна-штабнога складаў, у тым ліку ў Рэспубліцы Афганістан. Генерал-палкоўнік. Прафесар Акадэміі праблем бяспекі, абароны і правапарадку Расійскай Федэрацыі. Дзяржаўны саветнік юстыцыі 1-га класа.
    У 1990—1994 гг. быў дэпутатам Вярхоўнага Савета, сакратаром Камісіі Вярхоўнага Савета па пытаннях нацыянальнай бяспекі, абароны і барацьбы са злачыннасцю.
    У 1994—2000 гг. — Дзяржаўны сакратар Рады Бяспекі — памочнік прэзідэнта па нацыянальнай бяспекі, дзяржаўны сакратар Рады Бяспекі — міністр унутраных спраў.
    З 2000 г. — генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь. У 2004—2006 гг. — Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
    У 2006—2008 гг. — Дзяржаўны сакратар Рады Бяспекі Рэспублікі Беларусь. У 2009—2013 гг. — Памочнік Прэзідэнта па асобых даручэннях ў структуры Дзяржаўнага сакратарыята Рады бяспекі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?