Па стане на 1 студзеня 2013 года парогавыя значэнні індыкатараў сацыяльна-эканамічнай бяспекі, звязаных з дзяржаўным доўгам, перавышаны не былі.
Аб гэтым паведаміў намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч 21 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Так, знешні дзяржаўны доўг склаў 19% да ВУП пры парогавым значэнні 25%, а ўнутраны дзяржаўны доўг не перавысіў 5% у ВУП пры парогавым значэнні 20%.

Плацяжы па абслугоўванні дзяржаўнага доўгу да даходаў рэспубліканскага бюджэту склалі 6% пры парогавым значэнні 10%, па пагашэнні і абслугоўванні знешняга дзяржаўнага доўгу да валютнай выручкі — 2,3% пры парогавым значэнні 10%.

Ермаловіч таксама паведаміў, што, паводле папярэдніх звестак, кансалідаваны бюджэт у 2012 годзе быў выкананы з прафіцытам у аб’ёме 2,8 трлн. рублёў (0,5% ВУП), у тым ліку рэспубліканскі бюджэт — з дэфіцытам у аб’ёме 0,7% трлн. рублёў (0,1% да ВУП), мясцовыя бюджэты — з прафіцытам 3,1 трлн. рублёў (0,6%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?