У Брэсце амаль двое сутак шукалі кіроўцу, які вырашыў не затрымлівацца ў чарзе ў пункце пропуску «Дамачава».

Каля 8 раніцы 21 студзеня нецярплівы кіроўца на BMW 3 Series з транзітным нумарам вырашыў скараціць сваё знаходжанне на КПП «Дамачава» і перасёк мяжу без афармлення, пісала «Брестская газета».

Ён аб’ехаў чаргу аўто і ў літаральным сэнсе слова праскочыў КПП. Пры гэтым ён збіў некалькі шлагбаўмаў.
. Аўтамабіль-парушальнік 2006 года выпуску. За рулём BMW знаходзіўся расеец.
«быў абвешчаны план «Перахоп» па Брэсцкай вобласці».
22 студзеня, каля 16.15 BMW 3 Series быў знойдзены ў вёсцы Гута, у двары аднаго з прыватных дамоў, паведаміў БелаПАН. Вядзецца следства.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0