У адрозненне ад нацыянальнага сцяга, на гугл-маркеце даволі даўно існуе чырвоны-зялёны3D-сцяг і мае нямала карыстальнікаў.

Стварыць канкурэнцыю чырвона-зялёнаму ў мабільніках наважыўся 28-гадовы выкладчык тэхнічных дысцыплін Аляксей, які за некалькі вечароў з дапамогай сябра напісаў просты бясплатны дадатак.

Мноства такога кшталту заставак абсалютна рознага ўзроўню і якасці даўно існуюць амаль для ўсіх настольных OS: для мабільных жа ўсё толькі пачынаецца.

«У школе мяне вучылі любіць і паважаць нашу гісторыю, Пагоню і бел-чырвона-белы сцяг. Цяпер зацікавіўся праграмаваннем пад Android, і захацелася зрабіць нешта некамерцыйнае, сацыяльнае, для душы», — кажа хлопец.

Сцягнуць шпалеры можна тут.

Беларускія праграмісты актыўна ствараюць бясплатныя дадаткі пад Android, якія арыентаваныя на нашую мясцовасць: існуе нават пакет для перакладу ўсёй сістэмы на беларускую. З iOS не ўсё так аптымістычна, у ім дагэтуль няма беларускай раскладкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?