Футбольны клуб БАТЭ звярнуўся да кіраўніцтва Беларускай чыгункі з пытаннем пра магчымасць арганізацыі дадатковага пасажырскага цягніка Мінск — Гродна, які даставіць заўзятараў на матч 1/16 фіналу Лігі Еўропы супраць турэцкага «Фенербахчэ».

Мяркуецца, састаў прыбудзе ў Гродна 14 лютага паміж 17.00 і 19.00 і адправіцца ў Мінск 15 лютага паміж 0.00 і 1.00. Дакладны расклад руху цягніка стане вядомы пасля канчатковага ўзгаднення, паведаміла прэс-служба клуба.

Састаў будзе сфарміраваны ў выпадку, калі заўзятараў будзе дастаткова для запаўнення дзесяці вагонаў (540 пасажыраў). Максімальная даўжыня саставу — 18 вагонаў (972 пасажыры).

Матч БАТЭ — «Фенербахчэ» пройдзе 14 лютага ў 21.00. У Гродна паядынак перанесены ў сувязі з рэканструкцыяй сталічнага стадыёна «Дынама».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?