Кошт платнага навучання ў дзяржаўных установах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў Беларусі за першы семестр 2012–2013 навучальнага года павышацца не будзе.

Аб гэтым паведаміў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА.

Адказваючы на ​​пытанне наведвальніка сайта, ці будуць у студзені павышаць цэны на платную адукацыю ў ВНУ за мінулы семестр, міністр адзначыў,

што чакаецца невялікае павышэнне толькі за другі семестр.

«У сувязі з павышэннем з 1 студзеня 2013 года памеру тарыфнай стаўкі першага разраду на 6,7% у дзяржаўных установах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, магчыма, адбудзецца невялікае павышэнне кошту навучання з другога семестра 2012–2013 навучальнага года», — сказаў ён.

Ва ўстановах адукацыі кошт платнага навучання ўстанаўлiваецца па формах атрымання адукацыі, курсах, а таксама можа быць ўстаноўленs ў разрэзе спецыяльнасцяў. Гэта азначае, што ў адной ВНУ кошт навучання можа быць устаноўлены для ўсіх спецыяльнасцяў, у іншым — на кожную спецыяльнасць свой кошт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?