Скарачэнне летніх канікул пакуль толькі абмяркоўваецца, супакоіў школьнікаў і іх бацькоў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч.
«Памяншэнне працягласці летніх канікул у гэтым годзе не плануецца. Мы абмяркоўваем пытанні, якія тычацца мэтазгоднасці захавання або скарачэння агульнай працягласці летніх канікул, канікул на працягу навучальнага года, усталяванай Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, у сувязі з тым, што да нас паступаюць прапановы ў ходзе маніторынгу практыкі яго прымянення», заявіў міністр падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА.
Колькі летніх месяцаў беларускія школьнікі правядуць не за партамі? На гэта, па словах Сяргея Маскевіча ўплываюць наступныя фактары: «працягласць адпачынку педагагічных работнікаў, тэрміны правядзення выпускных экзаменаў і цэнтралізаванага тэставання, іншыя аспекты функцыянавання дадзеных устаноў адукацыі".
Міністр асабліва падкрэсліў, што агульная працягласць летніх канікул, канікул на працягу навучальнага года ў Беларусі (123 каляндарныя дні) на адзін дзень менш у параўнанні з Расійскай Федэрацыяй, Рэспублікай Казахстан, Украінай, а таксама з Кітаем.