Нарад палка міліцыі спецыяльнага прызначэня галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама 19 ліпеня ў 10 метрах ад уваходу ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны знайшоў 30‑міліметровы артылерыйскі снарад перыяду ВАВ. Як паведамілі ў групе інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС, боепрыпас вывезены на палігон і знішчаны групай размініравання спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» МУС. Якім чынам снарад апынуўся ў цэнтры горада, высвятляе Цэнтральнае РУУС сталіцы.

256 мінамётных мін, 22 узрывальнікі і граната РГД‑33 часоў Вялікай Айчыннай вайны былі знойдзены сапёрамі на мінулым тыдні на чыгуначнай станцыі «Асавец» у Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў МУС Беларусі. Першае паведамленне аб знаходцы паступіла ў органы ўнутраных спраў 18 ліпеня. Тады на станцыі падчас правядзення земляных работ рабочыя знайшлі 55 мінамётных мін.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0