Правілы прыёму ў ВНУ і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Беларусі Беларусі ў 2013 годзе змяняць не плануецца. Пра гэта паведаміў сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА міністр адукацыі Сяргей Маскевіч.

«Па ўзгадненні з Адміністрацыяй прэзідэнта ў гэтым годзе не плануецца ўносіць нейкіх прынцыповых, кардынальнай змяненняў у правілы прыёму», — сказаў міністр. Пры гэтым ён растлумачыў, што канчатковае рашэнне з нагоды змены правілаў пакуль не прынята.

Сяргей Маскевіч падкрэсліў, што ў гэтым годзе плануецца істотна павялічыць мінімальны прахадны бал для паступлення з цяперашніх 7 балаў.

«Ён будзе істотна зменены, не ў разы, вядома, але істотна. На бліжэйшай калегіі праз некалькі тыдняў мы яго зацвердзім, каб навучэнцы ведалі загадзя», — адзначыў Сяргей Маскевіч.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?