Ад заўтрашняга дня ў кінатэатрах Мінска пачынае ісці "Лінкальн" Стывена Спілберга.У гэтым кіно паказаная гісторыя апошніх месяцаў прэзідэнта ЗША. Фільм прываблівае не толькі яскравасцю адлюстравання эпохі Грамадзянскай вайны. Гэта драма ідэй, адзначае Wall Street Journal. "Адлюстраванне палітычнага працэсу ў фільме захапляе – ён паказаны вельмі жывым.
Вы будзеце ўражаныя палітыкай тых часоў: вір абвінавачванняў, даносаў, прадажнасці пад маскай дабрадзейнасці, непрыкрытай прадажнасці і нарэшце шчырай дабрадзейнасці, якая змагаецца пасярод гэтага – моцны кантраст з сённяшнім днём, калі палітыка ператварылася ў вартую жалю пантаміму, дзе палітыкі баяцца сказаць рэзкае слова, каб не нашкодзіць рэйтынгу".
Больш беларускіх трэйлераў да фільмаў сусветнага кінематографу -- глядзіце на сайце Кінаконг.
0
0
0
0
0
0