Дзевятнадцацігадовы гродзенец пад выглядам знаёмства «прадаваў» інтымныя паслугі, піша «Перспектива». Перад заключэннем «здзелкі» ён прапаноўваў азнаёміцца з прэйскурантам.

На адным з сайтаў хлопец размяшчаў аб’яву аб тым, што жадае пазнаёміцца з дзяўчынай пэўнага ўзросту.

Калі справа даходзіла да перапіскі, ён адразу ж тлумачыў, для якой менавіта мэты яму трэба знаёмства. І высылаў прэйскурант. Кошты на інтымныя паслугі вар’іраваліся ад 150 тысяч рублёў у залежнасці ад фантазіі і, мабыць, магчымасцяў.
У спісе варыянтаў гродзенец прапаноўваў паспрабаваць экстрэмальны сэкс у грамадскіх месцах. Яго ён ацэньваў у 250 тысяч рублёў. Быў прадугледжаны і комплекс паслуг. За выбар менавіта гэтай прапановы належалі бонусы.
Разгарнуць дзейнасць прадпрымальны гродзенец не здолеў — у ролі «кліенткі» выступіла супрацоўніца органаў унутраных спраў. У часе перадачы грошай хлопец і быў затрыманы.
Ён прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, аштрафаваны на 600 тысяч рублёў. За паўторнае правапарушэнне сума штрафу можа дайсці да 3 млн. рублёў, паведаміў старшы оперупаўнаважаны аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Гродзенскага РАУС Дзяніс Габрусевіч.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?