Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Баранавіцкага ГАУС Аляксандр Рахвалік, гэтая

жанчына, якая жыла ў Баранавічах, з’ехала жыць у Эстонію, дзе атрымала грамадзянства. Затым яна забрала да сябе пенсійнага веку маці, якая заставалася грамадзянкай Беларусі, была прапісана ў Баранавічах, дзе ёй налічвалася пенсія.

Ад 2003 года грамадзянка Эстоніі сваёй знаёмай ў Баранавічах штогод дасылала даверанасць маці на атрыманне пенсіі. Тая ў банку з адкрытага на імя пенсіянеркі рахунку здымала грошы і па сістэме Western Union адсылала іх дачцэ.

У верасні 2008 года пенсіянерка памерла ў Эстоніі. З таго часу яе дачка неаднаразова накіроўвала жыхарцы Баранавічаў падробленыя даверанасці на атрыманне пенсіі.

Ад кастрычніка 2008 года да снежня 2011 годзе грамадзянка Эстоніі, працягваючы праз сваю знаёмую атрымліваць грошы з пенсійнага рахунку нібыта жывой маці, завалодала грашовымі сродкамі больш чым на 39 млн рублёў.

21 студзені Баранавіцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да эстонскай грамадзянкі распачата справа па ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса (махлярства ў асабліва буйным памеры).

Жанчына цяпер знаходзіцца ў Эстоніі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?