ЕБРР выдзяляе беларускаму заводу «Піваварні Хайнекен» крэдыт у памеры 5 млн. еўра «для падтрымання праектаў кампаніі, скіраваных на вырошчванне высакаякаснага піваварнага ячменю беларускімі фермерамі і павышэнне эфектыўнасці выкарыстання вады і электраэнергіі на піваварнях».

Фінансаванне будзе складацца з крэдыту ў 4 млн. еўра на сем гадоў, а таксама ўзнаўляльнага крэдыту ў 1 млн. еўра, даступнага на працягу трох гадоў, гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

Асноўная частка сродкаў ЕБРР будзе выкарыстаная для фінансавання праграмы капітальных інвестыцый на піваварні «Хайнекен» у Бабруйску. У прыватнасці, плануецца мадэрнізацыя цэха гатавання піваварні. Акрамя таго, частка сродкаў будзе выкарыстаная для набыцця «зялёных» халадзільнікаў для абсталявання гандлёвых кропак па ўсёй Беларусі.

Заснаваная ў 2007 годзе «Хайнекен» у Беларусі з’яўляецца адным з вядучых вытворцаў піва ў краіне і адной з першых прыватызаваных піваварных кампаній у Беларусі.

У яе партфель брэндаў уваходзяць беларускія піўныя брэнды «Баброў», «Рэчыцкае», ліцэнзійныя брэнды Zlaty Bazant, «Доктар Дызель», Gosser і «ПІТ», а таксама квас «Хатнi».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?