Ён ненавідзеў беларускі народ,
А таму пайшоў за яго на эшафот.
Ён ненавідзеў беларускую мову,
А таму напісаў на ёй свае апошнія словы.
Ён быў бальшавіцкіх поглядаў падлейшых,
А таму заклікаў на свабоду тутэйшых.
Расейцы кажуць: «Ён быў польскім тэрарыстам!»,
А палякі - што літоўскім нацыяналістам.
Косці расцягнула груганнё,
Дзе была кроў – расце быллё.
Невядома, кім быў ён,
Мо насамрэч быў маскалём?
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру