СТАА «Завод вінаградных вінаў «Дыяніс» перайменавана ў ТАА «Завод Бульбаш». Як паведамляе прэс-служба прадпрыемства, перайменаванне адбылося ў гонар прадукту (лінейка алкагольных напояў «Бульбаш»), шмат у чым вызначыў стратэгію і шлях развіцця кампаніі.

«Гісторыя прадпрыемства пачалася ў 2004 годзе. Тады ў партфелі вытворцы было шмат відаў прадукцыі, у тым ліку напоі на аснове арыгінальных народных рэцэптаў. Паступова завод практычна цалкам перайшоў на выпуск моцных алкагольных напояў і стаў асацыявацца і ў партнёраў, і ў спажыўцоў з брэндам «Бульбаш», — гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначае прэс-служба, па дадзеных міжнароднага агенцтва MASMI Research Group, зараз гандлёвая марка «Бульбаш» «упэўнена лідзіруе на рынку па многіх паказчыках».

«Прадукцыя завода не раз атрымлівала міжнародныя ўзнагароды, геаграфія паступова пашыраецца, доля экспарту ў вытворчасці расце. Акрамя гэтага, прадукцыя завода займае значную долю ў структуры алкагольнага экспарту краіны», — падкрэсліваецца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?