Зборная Славеніі вырвала перамогу ў Расіі 28:27. Расейцы жвава пачалі матч: яны вялі да 15-й хвіліны 10:5, але славенцы спачатку скарацілі лік, а затым і выйгралі першы тайм (14:13). Беларус Сяргей Гарбок, што выступае за Расію, закінуў адзін мяч, атрымаў чырвоную картку і быў выдалены.

Нагадаем, што беларусы таксама прайгралі славенцам з розніцай у адзін мяч (26:27) на чэмпіянаце свету, гэта было на групавой стадыі.

Зборная Харватыі перамагла чэмпіёнаў свету Францыю — 30:23. Нагадаем, што харваты ў 1/8 фіналу выйгралі ў Беларусі 33:24.

Данія перамагла Венгрыю 28:26, а Іспанія — Германію 28:24.

У паўфіналах у пятніцу згуляюць: Харватыя — Данія (23:30), Іспанія — Славенія (21:15). Фінал пройдзе ў нядзелю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?