Праект стадыёна змяшчальнасцю ў 40 500 чалавек

Праект стадыёна змяшчальнасцю ў 40 500 чалавек

Варыянт 2. Выглядае адным з самых кампактных

Варыянт 2. Выглядае адным з самых кампактных

Варыянт 3.

Варыянт 3.

Варыянт 4. Адно з самых нечаканых абліччаў "Дынама". Праўда, не зразумела, як архітэктары захавалі гістарычны кампанент.

Варыянт 4. Адно з самых нечаканых абліччаў "Дынама". Праўда, не зразумела, як архітэктары захавалі гістарычны кампанент.

Варыянт 5.

Варыянт 5.

Варыянт 6. Раней ужо распаўсюджаны ў СМІ (на 40 тысяч гледачоў)

Варыянт 6. Раней ужо распаўсюджаны ў СМІ (на 40 тысяч гледачоў)

Варыянт падсветкі даху таго ж праекту.

Варыянт падсветкі даху таго ж праекту.

Спецыяльная камісія ў гэтыя дні выбірае новае аблічча галоўнага стадыёна краіны.
Прадстаўнікі НАК, Мінспорту, Мінгарвыканкама і Саюзу архітэктараў адабралі некалькі праектаў-намінантаў.
«Засталося вырашыць, хто будзе пераможцам. Зараз прэтэндэнтам задаюцца дадатковыя пытанні: наконт праектавання і наконт цаны,
— тлумачыць дырэктар стадыёна „Дынама“ Юрый Крывадубскі. — Адна карцінка — гэта толькі пачатак працы. Вельмі шмат залежыць, якой будзе цана гэтай новай арэны».

Сам дырэктар «Дынама» не меў магчымасці шчыльна азнаёміцца з дызайн-праектамі рэканструкцыі і не засядае ў камісіі. Работы не распаўсюджваліся ў сеціве і для шырокага прагляду неабыякавых заўзятараў.

Аднак Еўрарадыё знайшло гэтыя праекты-прызёры. Сярод іх ёсць работы як беларускіх, так і замежных праекціроўшчыкаў. Відаць, дзеля аб’ектыўнасці выбару выканаўцы дызайн-праектаў на плакатах не падпісаны.

Як расказалі ў Камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, пераможцу плануюць вызначыць цягам двух тыдняў.

Тым часам работы па дэмантажы старых канструкцый «Дынама» вядуцца паралельна з пасяджэннямі камісіі. Праўда, разбор стадыёна запавольваецца тым, што няма канкрэтнага праекту.

Аднак прадпрымальнікаў, якія гандлявалі на ўзвышшы ля цэнтральнага ўвахода (тэрыторыя прымыкае да брыля), адтуль ужо перавялі.

«Вунь працаваў наверсе, зараз усіх перасунулі ўніз, — паказвае на свой гандлёвы бокс адзін з прадпрымальнікаў. — У інтэрнэце я бачыў некаторыя праекты рэканструкцыі. Гэта мара. Вось я прадказваю вам будучыню, гэта дакладна: нас, можа, увогуле выганяць, брыль разбураць і тут (указваючы на фасады, — заўв. Еўрарадыё) патынкуюць, пафарбуюць. Рэч у тым, што калі б гэта быў хакейны стадыён, ён бы ўжо даўно быў прыстойны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?