У бліжэйшыя суткі, 25 студзеня, пераважны ўплыў на ўмовы надвор’я Беларусі будзе аказваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў халоднай паветранай масе. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу па поўдні пройдзе невялікі снег, днём пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі ўтворацца слабыя туман і шэрань. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер паўночны слабы.

Тэмпература паветра ўначы панізіцца да -12 .. -18°С, пры праясненнях маразы ўзмоцняцца да -19 .. -24°С, максімальная тэмпература днём складзе -7 .. -13°С.
Атмасферны ціск будзе расці.

У наступныя двое сутак, 26–27 студзеня тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску і халодных арктычных паветраных мас, якія паступаюць з поўначы Еўропы.

Чакаецца пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман, шэрань. На дарогах месцамі слізка. Маразы ўзмоцняцца.

Тэмпература паветра ўначы -17 .. -24°С, месцамі -25 ..-28°С, днём у асноўным -11.. -16°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?