Апазыцыйнага палітыка Паўла Севярынца і сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Аляксея Шэіна з Фрунзенскага УУС сталіцы перавезлі ў спецпрыёмнік-размеркавальнік ГУУС Мінгарвыканкама. Пра гэта БелаПАН паведаміў актывіст незарэгістраванага «Маладога фронту» Барыс Гарэцкі.

Ён і яшчэ некалькі таварышаў затрыманых палітыкаў знаходзіліся каля будынка раённага ўпраўлення ўнутраных спраў падчас разбору з П.Севярынцам і А.Шэіным. Паводле слоў Б.Гарэцкага, у будынку знаходзілася адвакат П.Севярынца, аднак па патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі яна мусіла пакінуць памяшканне.

А што вы думаеце пра гэта?
Зьмясьціце свой камэнтар
да гэтага артыкулу.
Хай людзі вас пачуюць!

Нагадаем, П.Севярынец і А.Шэін былі затрыманыя прыкладна ў 20.30 на станцыі метро «Пушкінская» з прычыны таго, што маладыя людзі нібыта могуць мець дачыненне да нейкага кватэрнага крадзяжу. Пра гэта паведаміў БелаПАН А.Шэін, калі яго мабільны тэлефон яшчэ ня быў выключаны. Цяпер па сотавай сувязі недаступны ні ён, ні П.Севярынец. Падчас агляду асабістых рэчаў у актывістаў былі знойдзены 150 асобнікаў агітацыйных матэрыялаў з інфармацыяй аб правядзенні апазіцыйнымі сіламі 27 ліпеня акцый з нагоды гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь.

Б.Гарэцкі таксама паведаміў, што прыкладна ў 21.30 на плошчы Якуба Коласа ў цэнтры Мінска былі затрыманыя чатыры актывісты незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт». Іх даставілі ў Савецкае УУС. Звязацца з імі няма магчымасці.

Пазьней надышла інфармацыя, што і на менскай кватэры прэсавага сакратара незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Барыса Гарэцкага пачаўся ператрус. Супрацоўнікі міліцыі і КГБ сказалі актывісту, што гэта зьвязана з крымінальнай справай распачатай супраць іншай маладафронтаўкі Насты Азаркі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?