24 студзеня актывіст «Маладога фронту» Уладзь Яроменак пазваніў сябрам і паведаміў, што яго затрымалі і ўжо асудзілі на 12 сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за парушэнне правілаў прафілактычнага нагляду.

Пра гэта паведаміў актывіст Раман Васільеў.

«У якім менавіта судзе асудзілі Уладзя, ён не паспеў паведаміць. Спрабуем гэта высветліць», — сказаў Раман Васільеў.

На пачатку мінулага года на Уладзя Яроменка суд Першамайскага раёна Мінска наклаў прафілактычны нагляд цягам году. Раней актывіста неаднаразова затрымлівалі і каралі адміністрацыйнымі арыштамі за ўдзел у акцыях салідарнасці з палітвязнямі. У 2011 годзе Уладзь Яроменак быў асуджаны да зняволення за ўдзел у мітынгу пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. З калоніі Яроменак выйшаў у канцы лета 2011 года пасля памілавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?