Гутарка цягнулася каля паўгадзіны, таму, для зручнасці гледачоў, дадаем спасылкі на галоўныя моманты размовы:

Пра Фядуту: «Фядута чалавек вельмі неадназначны. Яму не патрэбны адвакаты».

Пра вернасць: «Хочаш вернасці — набудзь сабе пудзеля».

Пра нацыянальныя сімвалы: «Не трэба рабіць з беларушчыны лубок».

Пра беларусаў: «Мара сям’і — накіраваць мужчын у Расею на будоўлю».

Пра Лукашэнку і беларусаў: «Ідэя «я запушчу заводы» адбівалася ў сэрцах людзей».

«Пра зямлю: Вы нават не ўяўляеце сабе, якая колькасць беларусаў жыве ў сваіх дамах і лічыць гэта каштоўнасцю».

Пра «папяццот»: «Усе гэтыя мары пра 500 даляраў існуюць хіба што ў галаве самаго Лукашэнкі».

Пра супярэчнасці ўнутры розных палітычных плыняў: «Лішніх няма».

Пра санкцыі: «Трэба асцярожна казаць пра санкцыі, калі вы кажаце пра будучыню Беларусі».

Пра дом і сям’ю: «Сям’я – гэта мярыла таго, што варта рабіць і чаго не варта рабіць».

Пра рэлігійныя інстытуты: «Рабіць фетыш з рэлігіі – гэта значыць руйнаваць самае галоўнае, што ў ёй ёсць».

Стась Карпаў, «арганізм мужскога пола» (як ён сам сябе акрэслівае), які таксама вядомы каментатарам «Нашай Нівы» пад нікам «Рупар Эпохі», прапанаваў зрабіць НН-ток-шоу. На першай сустрэчы ён гутарыць з Андрэем Дзмітрыевым, былым кіраўніком выбарчага штаба Уладзіміра Някляева, пра вернасць, палітыку, народныя мары пра 500 баксаў, а таксама пра тое, чаму Дзмітрыеў размаўляе з маленькім сынам па-беларуску.

А каго яшчэ варта запрасіць на нашаніўскае «ток-шоу»? Выказвайцеся ў каментарах!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?