Аляксандр Лукашэнка 24 студзеня ўручыў падзякі гульцам сваёй хакейнай каманды за перамогу на праведзеным у пачатку месяца ў Мінску міжнародным турніры аматараў хакея.

Лісты падзякі атрымалі Дзмітрый Баскаў, Леанід Грышукевіч, Вячаслаў Лісічкін, Павел Мікульчык, Арцём Сянькевіч (выступае за мінскае «Дынама» ў КХЛ), Сяргей Стась, Аляксей Страхаў.

«Кіраўнік дзяржавы таксама заахвоціў каштоўнымі падарункамі хакеістаў і трэнерскі штаб каманды», — паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?