Жахлівы выпадак здарыўся ў Магілёве ў інтэрнаце на вуліцы Крупскай у сакавіку 2012 года, але прысуд быў вынесены нядаўна.
Як распавёў карэспандэнту «Радыё Магілёў» старшыня Магілёўскага абласнога суда Ігар Прошка, у ходзе следства забойца адмаўляў сваю віну, сцвярджаючы, што малое гуляла, звалілася з канапы і само прычыніла сабе траўмы, якія прывялі да смерці.
Але гэтую версію цалкам абверглі вынікі экспертызы.
Вядома, што магілёвец пазбавіў жыцця сваё дзіця, будучы п’яным. Хлопчык раздражняў бацьку сваім плачам, і бацька вырашыў уціхамірыць дзіця ўдарамі ў галаву.
Сын атрымаў смяротную
Забойцу вынесены прысуд — 18 гадоў пазбаўлення волі.Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу. Аднак магілёвец пакуль не аспрэчыў рашэнне суда, хоць і адмаўляў сваю віну падчас следства