БТ, 12.40

posterПарад плянэтаў (Парад планет)
Расея, 1984, касляровы, 97 хв.
Рэжысэр: Вадзім Абдрашытаў
Ролі выконваюць: Алег Барысаў, Сяргей Шакураў, Сяргей Ніканенка, Адляксандар Пашуцін, Пётр Зайчанка, Аляксей Жаркоў, Барыс Раманаў, Алена Майорава
Жанр: Прыпавесьць паводле сцэнара Аляксандра Міндадзэ

Шасьцёра саракагадовых мужчынаў сабраліся на вайсковыя зборы. Але рэдкая астранамічная зьява – парад плянэтаў – прымушае вандраваць іх па ўласнай памяці, зазіраць у прышлае і ў мінулае. Кожны зь іх – і астраном, мясьнік, архітэктар, рабочы – плянэта са сваім лёсам; але й ў плянэтаў – агульны лёс.

Экзыстэнцыйная прыпавесьць зь міталягічнай прасторай пекла (вайна), раю (горад жанчын) і чыстца (горад старых). Маладосьць – сталасьць – старасьць. Сацыяльная дакладнасьць – і моцныя характары. Авангардовая музыка Вячаслава Ганэліна, сьплеценая з клясыкай Бэтховэна і Шастаковіча.

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?