Па інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама, 24 студзеня ў 3.40 раніцы каля будынка РАУСа г. Бярозы быў затрыманы 26-гадовы студэнт.

Малады чалавек ухіляўся ад тлумачэнняў, што рабіў побач з міліцыіяй.

Пры праглядзе відэа з камер выявілася, што студэнт за некалькі хвілін да затрымання каля РАУСа заклаў у гурбу снегу прадмет, падобны да самаробнай выбухоўкі. Давялося выклікаць сапёраў. Надрэсіраваны сабака на прадмет не адрэагаваў. Аказалася, што муляж створаны з

пластмасавай мыльніцы з металічнай пласцінай унутры і металічным ліхтарыкам вонкі.

Па інфармацыі міліцыі, эвакуацыя не праводзілася. Крымінальная справа заведзана па артыкуле «Хуліганства».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру