Уладзімір Высоцкі па меркаванні некаторых літаратараў і крытыкаў зрабіў тое, чаго не дабіўся ніводны паэт да яго: стаў сапраўды «народным» — ягоныя песні спявалі і ведалі ўсе — ад дворнікаў да партыйнай эліты. Сёння б Высоцкаму споўнілася 75 год.

З Беларуссю Высоцкага аб’ядноўвае сяброўства з выдатным рэжысёрам Віктарам Туравым, у фільмах якога Высоцкі неаднаразова здымаўся. Разам з рэжысёрам ён ездзіў на Свіцязь, і ў Мінску звычайна спыняўся ў кватэры Турава на вуліцы Славінскага.

Песня Высоцкага з фільма Турава «Пункт адліку»

Уладзімір Высоцкі, калі глядзець па мерках савецкага творцы, меў усё — ягоныя песні спявала ўся краіна, па Маскве ён ездзіў на «мерсэдэсе» (які неаднаразова давялося мяняць), у канцы 70-х «Мелодыя» выдала пару ягоных куржэлак, плюс замежныя гастролі. Аднак Высоцкі пакутаваў ад таго, што на «афіцыйным» узроўні ніхто не прызнаваў яго паэтам, яго не бралі ў Саюз пісьменнікаў. Тым не менш, гэта менавіта той выпадак, калі чалавек яшчэ пры жыцці стаў жывой легендай, а жыць з такім іміджам не лёгка.

Рэдкая франкамоўная версія песні «Перарваны палёт»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?